Знайсці
04.04.2018 / 16:3531РусŁacБел

Пад Шчучынам конь вёз п'янага гаспадара дадому, даішніку давялося ўзяць лейцы ў свае рукі ВІДЭА

У суботу каля 17.30 у адной з вёсак Шчучынскага раёна нарад ДПС убачыў вельмі дзіўную карціну: наперадзе па сярэдзіне дарогі рухаўся воз, а мужчына, які мусіў ім кіраваць, спаў.

Такі «самаходны» транспартны сродак, безумоўна, уяўляў небяспеку для дарожнага руху. Тады супрацоўнікі ДАІ вырашылі ўзяць сітуацыю пад кантроль — нарад апярэдзіў калёсы па ўзбочыне, адзін з інспектараў выйшаў з аўто і дагнаў калёсы, узяўшы аброць у свае рукі.

Было ясна, што мужчына моцна п'яны, патлумачыць што-небудзь не можа. Нічога не заставалася рабіць, як даць каню ісці далей пад кіраваннем супрацоўніка ДАІ. Бо конь заўсёды ведае шлях дадому.

Праз некаторы час на шляху сустрэліся мясцовыя жыхары, якія распавялі, дзе жыве возчык, а мужчына, які праязджаў на ровары, падахвоціўся дапамагчы і даставіць па месцы жыхарства.

ДАІ Гродзенскай вобласці

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930