Знайсці
04.04.2018 / 15:5669РусŁacБел

На вучэннях пад Мінскам загінуў 20-гадовы салдат. Трапіла куля з танкавага кулямёта

«4 красавіка ў ходзе планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы на агнявым гарадку 120 асобнай механізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя меры бяспекі пры дзеяннях пры ўзбраенні баявых машын. У выніку адзін з членаў экіпажа старшы механік-кіроўца БМП радавы Дзмітрый Мікалаевіч Удод атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём», — паведамляе сайт Мінабароны.

Дзмітрый Удод быў прызваны ў Калінкавічах. Фота з сацыяльных сетак.

Адбылося ўсё пад Мінскам, на палігоне ва Уруччы.

Вядома, што ў хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава, якім абсталёўваюцца БМП. Як так адбылося, высвятляе камісія Мінабароны і следчыя.

Камісію па расследаванні абставінаў і прычын здарэння узначаліў намеснік міністра абароны.

Чытайце таксама: Маці забітага салдата: «Мы з мужам вельмі хацелі, каб сын пайшоў у войска»

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930