Знайсці
04.04.2018 / 17:234РусŁacБел

Астраномы вызначылі, на колькі пашыраецца наша галактыка кожную секунду

Галактыка Млечны шлях, верагодна, працягвае расці з хуткасцю 500 метраў за секунду, паведамілі даследчыкі на Еўрапейскім тыдні астраноміі і касмічных навук. Такую выснову навукоўцы зрабілі, зыходзячы з назіранняў за іншымі галактыкамі, падобнымі да нашай, перадаеEurekAlet!.

Галактыка «Млечны шлях» ва ўяўленні мастака

Млечны шлях утрымлівае ад 200 мільярдаў да 400 мільярдаў зорак. Дакладныя ацэнкі памеру нашай галактыкі даць даволі цяжка, бо мы не можам паглядзець на яе звонку, аднак астраномы мяркуюць, што яе дыяметр дасягае 100 тысяч светлавых гадоў.

Даведка: адзін светлавы год роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за 1 юліянскі год. 1 св. год = 9 460 730 472 580 км.

На аснове назіранняў, каманда даследчыкаў разлічыла, што аналагі Млечнага шляху растуць з сярэдняй хуткасцю 500 метраў за секунду.

«Млечны шлях ужо і так дастаткова вялікі. Аднак наша праца паказвае, што, прынамсі, бачная яго частка павольна павялічваецца ў памерах праз новыя зоркі, якія фарміруюцца на ўскраінах. Гэта не хуткі працэс, але калі б мы змаглі злятаць у будучыню і паглядзець на галактыку праз 3 мільярды гадоў, мы б пабачылі, што яна вырасла на 5%», — сказаў адзін з навукоўцаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930