Знайсці
04.04.2018 / 13:565РусŁacБел

Пасля акцыі за легалізацыю марыхуаны Таўстыка і Маркелаў атрымалі штрафы

Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыку на 15 базавых велічыняў (367,5 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт. 23.34 КаАП, перадае ПЦ «Вясна». Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.

Суды над затрыманымі Вячаславым Касінеравым і Пятром Маркелавым адбываюцца цяпер у судзе Маскоўскага раёна. Ноч яны правялі ў ізалятары.

Справы разглядаюць суддзі Матыль і Казак. Аб'яўлены перапынкі для азнакамлення са справай Пятра Маркелава і прыбыццём адваката Вячаслава Касінерава. 

Праваабаронцам стала вядома, што суд аштрафаваў Пятра Маркелава на 25 базавых велічыняў.

2 красавіка на плошчы Незалежнасці адбыўся пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў. Актывісты прымеркавалі пікет да пачатку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў і накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасць рэформы артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.

Пікет працягваўся некалькі хвілінаў, на працягу якіх актывісты зрабілі фотаздымак з картачкамі «Дэкрыміналізацыя 328» насупраць Дома ўрада, і разышліся. Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў, усе затрыманні адбыліся на наступны дзень 3 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930