Знайсці
03.04.2018 / 20:454РусŁacБел

Суд вынес першы прысуд па справе аб умяшанні Расіі ў выбары прэзідэнта ЗША

Федэральны суддзя ў Вашынгтоне прысудзіў адваката Алекса ван дэр Цваана да 30 сутак зняволення за дачу ілжывых паказанняў у справе супраць былога кіраўніка выбарчай кампаніі Дональда Трампа Пола Манафорта.

Гэта першы прысуд, вынесены ў рамках расследавання спецыяльнага пракурора Роберта Мюлера аб магчымым умяшанні Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША ў 2016 годзе.

Адвакат Алекс ван дэр Цваан прызнаў сябе вінаватым у даванні ілжывых паказанняў пра сувязі з былым супрацоўнікам выбарчага штаба Дональда Трампа Рыкам Гейтсам і чалавекам, якога ФБР лічыць афіцэрам расійскай вайсковай выведкі.

Гейтс быў былым дарадцам у выбарчым штабе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і даўнім партнёрам Пола Манафорта.

НВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера