Знайсці
03.04.2018 / 17:4623РусŁacБел

Белчыгунка ўводзіць паслугу «падзарадка электронных прылад» — начальнік цягніка прынясе вам здымны акумулятар

«Беларуская чыгунка» паведаміла пра з'яўленне новай платнай паслугі: зарадка мабільных прыладаў з дапамогай партатыўнай зараднай прылады, якую можна пазычыць за грошы ў начальніка цягніка. 

«Прымаючы да ўвагі запыты кліентаў, для вагонаў, не абсталяваных разеткамі … на базе Магілёўскага вагоннага ўчастка ў цягніках № 371/372 Магілёў-Львоў, № 613/614 Магілёў-Салігорск, № 649/650 Магілёў-Брэст і № 659/660 Магілёў-Мінск у 2017 годзе быў рэалізаваны пілотны праект па ўкараненні новай паслугі «падзарадка персанальных электронных прыладаў». Для гэтага ў начальніка цягніка маецца ўніверсальная мабільная зарадная прылада тыпу PowerBank, якая прадастаўляецца па замовах пасажыраў», — паведамляе прэс-служба.

Адзначаецца, што кошт паслугі «разлічваецца кожным вагонным участкам у адпаведнасці з заканадаўствам».

Карыстальнік фэйсбука Андрэй распавёў на сваёй старонцы, што за паўгадзіны зарадкі яму выставілі рахунак 1,3 рубля. 

Фота: Andrew Greenchik

Паводле прэс-службы БЧ, аб запатрабаванасці паслугі кажа той факт, што ў 2017 годзе падчас правядзення пілотнага праекта магчымасцю падзарадкі персанальных прылад скарысталася 1090 чалавек.

Чытайце таксама: Як на заводзе «Штадлер» вырабляюць сучасныя беларуска-швейцарскія цягнікі і трамваі: ФОТАРЭПАРТАЖ з вытворчасці

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930