Знайсці
03.04.2018 / 16:21РусŁacБел

Туск паабяцаў вярнуцца ў польскую палітыку ў 2019 годзе

AP

Былы прэм'ер-міністр Польшчы і дзеючы старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск паабяцаў у 2019 годзе вярнуцца на польскую палітычную сцэну пасля завяршэння працы ў Брусэлі.

«Я дакладна не пайду на пенсію. У 2019 годзе я буду тут, і хай ніхто не думае, што я буду глядзець тэлевізар і гуляць з унукамі ў футбол», — заявіў ён у інтэрв'ю тэлеканалу ТВН24, такім чынам анансаваўшы пачатак новага супрацьстаяння са сваім галоўным палітычным апанентам — лідарам кіруючай цяпер у Польшчы партыі «Закон і справядлівасць» Яраславам Качыньскім.

У 2007 годзе Туск са сваёй партыяй «Грамадзянская платформа» абышоў Качыньскага на парламенцкіх выбарах і змог утрымліваць уладу ў краіне на працягу двух чатырохгадовых тэрмінаў запар, што раней не ўдавалася ў сучаснай Польшчы ніякай палітычнай сіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930