Знайсці
03.04.2018 / 22:348РусŁacБел

Нямецкія інжынеры стварылі рэалістычную лятучую робалісу. Паглядзіце, як прыгожа яна лётае! ВІДЭА

Распрацоўшчыкі з нямецкай кампаніі Festo даволі даўно займаюцца стварэннем рабатызаваных звяроў. Інжынеры Festo распрацавалі робата-матылька, мурашку, медузу, кенгуру, чайку, павука і нават пінгвіна. На днях кампанія паказала робалісу.

Сваю біянічную лятучую лісіцу распрацоўшчыкі называюць «ультралёгкім лётаючым аб'ектам з інтэлектуальнай кінематыкай». Даўжыня «аб'екта» складае 87 сантыметраў, размах крылаў — 228 сантыметраў, а вага — 580 грам. 

Каб якасна зымітаваць скураныя крылы жывёлаў, распрацоўшчыкі стварылі тонкую, звышлёгкую і вельмі трывалую мембрану, якая складаецца з двух паветранепранікальных плёнак і трыкатажнай тканіны. Усе пласты злучаныя адзін з адным у 45 тысячах кропках, утвараючы своеасаблівую «сотавую» структуру, якая дазваляе крылу гнуцца, але пры гэтым не рвацца пры працяглым выкарыстанні. Зрэшты, робат зможа лятаць, нават калі адно або абодва крыла атрымаюць нязначныя пашкоджанні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930