Знайсці
03.04.2018 / 10:0812РусŁacБел

Мінінфарм папярэдзіў, што ў канцы месяца можа заблакаваць эратычны канал «Ню Арт» і яшчэ 19 тэлеканалаў

Тэрмін распаўсюду на тэрыторыі Беларусі прадукцыі шэрагу замежных СМІ завяршаецца ў красавіку, аператары могуць звярнуцца ў Міністэрства інфармацыі па дазвол на распаўсюд, паведамляецца на сайце ведамства.

У красавіку заканчваецца тэрмін дзеяння дазволаў на распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў дачыненні да тэлепраграм «9 Волна», Amazing LIFE, CANDYMAN, Nat Geo Wild HD, OCEAN-TV, RUSSIAN MUSICBOX, «Авто Плюс», «Ваш успех», «Загородная жизнь», «Мужское кино» (раней — Интересное ТВ»), «Кинолюкс», «Мама» (раней «Мать и дитя»), «Мужской», «Наш Футбол (НТВ ПЛЮС НАШ ФУТБОЛ)», «НЮ АРТ ТВ (NU ART TV)», «Парк развлечений», «Телеканал «Кто есть кто», «Телеканал «Эгоист ТВ», «Телеканал КХЛ HD (KHL HDTV channel)», «Футбол (Football)».

«Міністэрства інфармацыі Беларусі нагадвае, што ў адпаведнасці з абзацам 4 пункта 41 пастановы Саўміна ад 2 снежня 2008 года №1849 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ», аператар электрасувязі не пазней, чым за 15 рабочых дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі, абавязаны звярнуцца ў Міністэрства інфармацыі з заявай аб выдачы дазволу на распаўсюд гэтага замежнага СМІ», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера