Знайсці
03.04.2018 / 08:567РусŁacБел

У Мінску замест былых «глушылак» на Залатой Горцы з'явіцца каталіцкі адукацыйны цэнтр

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю Радыё Свабода святар Юрый Санько.

Нядаўна парафія атрымала ад мінскіх уладаў 2 гектары для добраўпарадкавання і абслугоўвання.

«Гэта былая тэрыторыя «Белселу», дзе стаялі глушылкі. Мы маем дазвол на добраўпарадкаваньне тэрыторыі.

Дзякуючы падтрымцы амбасады Польшчы мы выконваем адзін праект па добраўпарадкаваньні: будзе зроблена шматфункцыянальная разьвівальная пляцоўка для дзяцей у выглядзе карабля. Сёлета ў траўні мы плянуем гэтую працу завяршыць, і гэтая тэрыторыя будзе адкрытая для ўсіх. Вядома, гэта будзе стылізаваная тэрыторыя, бо тут былыя могілкі. З часам зьявіцца там вулічны крыжовы шлях», — кажа айцец Юры Санько.

Такім чынам, горад атрымае яшчэ адну паркавую пляцоўку для сем’яў, каб адпачыць, памаліцца, кажа айцец Юры. Парк будзе адкрыты з 8 да 22 гадзіны, уваход — з боку вуліцы Залатая Горка.

На рамонт і рэстаўрацыю будынкаў, якія тут засталіся, таксама патрэбны даволі вялікія сродкі, кажа Юры Санько.

«Але пры ўмове, што будынкі будуць адрамантаваныя, горад перадасьць іх нам. У адным плянуецца зрабіць адукацыйны цэнтар: канфэрэнц-залю, некалькі невялікіх клясаў. Другі будынак стане майстэрняй, там невялікая плошча — 40 квадратных мэтраў. Ужо больш за год у нас працуе школа выяўленчага мастацтва «Крылы натхненьня» — 75 чалавек пры касьцёле навучаюцца бясплатна. Прычым там толькі 20 дзетак, астатнія — дарослыя. Гэта будзе таксама месца сустрэчы для моладзевых груп», — падзяліўся плянамі ксёндз Юры Санько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930