Знайсці
02.04.2018 / 21:00РусŁacБел

У Астраўцы мужчына праваліўся пад лёд і патануў

У Астраўцы патануў мужчына, паведамляе БелТА.

Трагедыяй скончылася прагулка па тонкім лёдзе для жыхара Астраўца. Мужчына 1980 года нараджэння вырашыў зрэзаць шлях і перайсці праз вадаём у цэнтры горада. Лёд не вытрымаў, і мужчына апынуўся ў вадзе. Яго заўважылі, выклікалі дапамогу, аднак выратаваць не паспелі: ён схаваўся пад вадой.

«Выхад на лёд можа быць смяротна небяспечным. Ідзе яго інтэнсіўнае раставанне», — адзначылі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах. Прычым лёд ужо сышоў нават на вялікіх вадаёмах. У прыватнасці, чыстая вада на Зэльвенскім вадасховішчы. Практычна няма лёду на возеры Белым ў Гродзенскім раёне. На Юбілейным возеры каля Гродна таўшчыня лёду не перавышае 5-7 см, ён друзлы і нетрывалы. У Гродзенскай вобласці дзейнічае забарона выхаду на тонкі лёд. У рэгіёне вадаёмы патрулююцца супрацоўнікамі ОСВОД, МНС і органаў унутраных спраў. З пачатку года папярэджаны больш за 700 чалавек, 13 чалавек у рэгіёне былі выратаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930