Знайсці
02.04.2018 / 20:2039РусŁacБел

Юрый Зісер: Праз змены ў закон аб СМІ беларусы сыдуць на расійскія сайты

Пасля шматгадовага перапынку ў барацьбе з непажаданымі думкамі ўлада вырашыла паўтарыць «поспех» беларускага ТБ перад расійскімі тэлеканаламі, «вызваляючы» беларускі інтэрнэт ад беларусаў, якія з такой цяжкасцю утрымліваюцца ў ім, на карысць замежных сайтаў.

Падобна на тое, што пасля змены топ-каманды ў Мінінфарме не засталося людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам. А газетчыкі не разумеюць, што змена крыніцы інфармацыі або месца для абмеркавання навін з беларускага на замежнае ажыццяўляецца карыстальнікам у адзін клік без усякага дазволу дзяржавы і цалкам бясплатна.

Папраўкі з пункту гледжання ўзмацнення жорсткасці мелі б сэнс, калі б яны суправаджаліся фільтраваннем замежных навінавых сайтаў і сацыяльных сетак. Хачу бачыць, як Мінінфарм зафільтруе Ленту.Ру або Мейл.Ру, УКантакце ці Фэйсбук, ды хоць бы беларускі «Спутнік», як адрэагуюць Захад і Расія і як пасля гэтага будзе прасоўвацца экспарт беларускай прадукцыі (самазвалаў, «малочкі», асабліва хайтэка). Мы па значнасці ў свеце далёка не Кітай, нам «кітайскага» заканадаўства не даруюць. А калі не ўжываць папраўкі на справе, навошта яны?..

Калі ўлада вырашыла ў чарговы раз напалохаць нашы СМІ — так яны і так пужаныя: па дзейсным заканадаўстве можна зачыніць любы сайт за пяць хвілін. Куды яшчэ больш жорстка?.. А вось любое ўзмацненне жорсткасці практыкі працы журналістаў накшталт адсутнасці акрэдытацыі для непажаданых медыя прывядзе да абмежавання іх магчымасці асвятляць падзеі і наогул рабіць сваю працу якасна. Ну а патрабаванне ідэнтыфікацыі карыстальнікаў прывядзе да іх зыходу на замежныя сайты, дзе няма абмежаванняў. А можа — хто ведае — наша ўлада сапраўды задумала перадаць беларускую інтэрнэт-прастору Расіі і ЗША?

Юрый Зісер, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031