Знайсці
02.04.2018 / 19:041РусŁacБел

Жыхар Барысава прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за жорсткае забойства сваёй бабулі

Жыхар Барысава прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за жорсткае забойства сваёй 87-гадовай бабулі і замах на забойства яе пажылой сяброўкі, паведамляе БелТА.

Беспрацоўны мужчына ў стане алкагольнага ап'янення жорстка збіў жанчын 12 жніўня 2017 года. Нагодай стаў канфлікт, які ўзнік з-за таго, што бабуля зрабіла заўвагу ўнуку не хадзіць па вуліцы распранутым пасля душа. Абвінавачаны нанёс бабулі і яе сяброўцы каля 40 удараў кожнай рукамі і нагамі па розных частках цела, у тым ліку ў жыццёва важныя органы — галаву, шыю, грудную клетку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 87-гадовая жанчына памерла на месцы злачынства. Сяброўка бабулі здолела збегчы. Ёй своечасова аказалі медыцынскую дапамогу.

Адбываць пакаранне мужчына будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, у дачыненні да яго ўжыта прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. На карысць пацярпелай спагнана матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды. Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера