Знайсці
02.04.2018 / 17:266РусŁacБел

Палац Радзівілаў у Баранавіцкім раёне хочуць прадаць з чацвёртай спробы

Былы палац Радзівілаў у вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна выстаўлены на продаж са зніжэннем цэны на 80%, паведамляе БелТА. Паўторны адкрыты аўкцыён па продажы гісторыка-культурнай каштоўнасці прызначаны на 29 мая.

Пачатковы кошт продажу складае 19 210 рублёў. Зямельны ўчастак плошчай 3,3 га прадастаўляецца ў арэнду тэрмінам на 50 гадоў. Па ўмовах продажу новы ўласнік абавязаны будзе правесці рэканструкцыю (рэстаўрацыю) аб'екта ў абумоўленыя тэрміны, падпісаць і зарэгістраваць у Міністэрстве культуры ахоўнае абавязацельства і выкарыстоўваць аб'ект на працягу трох гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.

Будынак былога палаца Радзівілаў выстаўляецца на таргі са зніжэннем цэны на 80% у чацвёрты раз. У цэлым жа Баранавіцкі райвыканкам спрабуе прадаць аб'ект з 2013 года. За гэты час яго кошт знізіўся практычна ў шэсць разоў.

Палац у вёсцы Паланечка з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Ён быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя па загадзе Мацея Радзівіла як копія італьянскай вілы Трывулзіна. Нашчадкі Радзівілаў жылі ў Паланечцы да 1939 года. Пасля вайны ў палацы размяшчалася школа-інтэрнат. З 1999 года ён пустуе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера