Знайсці
02.04.2018 / 17:0730РусŁacБел

Трамп запрасіў Пуціна ў Белы дом

У ходзе тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 20 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў расійскаму калегу сустрэцца ў Белым доме, паведаміў журналістам 2 красавіка на брыфінгу ў Маскве памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. «Гэта досыць пазітыўная ідэя», — адзначыў Ушакоў.

20 сакавіка прэс-служба Крамля паведаміла аб тэлефоннай размове Пуціна і Трампа, у якім прэзідэнт ЗША павіншаваў прэзідэнта Расіі з перамогай на выбарах. «Асаблівая ўвага нададзена прапрацоўцы пытання аб правядзенні магчымай сустрэчы на вышэйшым узроўні», — гаварылася ў паведамленні Крамля. Аб магчымым месцы правядзення прадстаўнікі Крамля і Белага дома не паведамлялі.

Пакуль падрыхтоўка сустрэчы не пачалася, таксама паведаміў Ушакоў. «Падчас тэлефоннай размовы сам Трамп прапанаваў правесці гэтую сустрэчу. Пасля гэтай размовы, якая была дзелавой і канструктыўнай, адбыўся чарговы збой у нашых двухбаковых адносінах: высылка 60 расійскіх дыпламатаў, закрыццё генконсульства ў Сіэтле», — нагадаў ён. З часу тэлефоннай размовы, 20 сакавіка, канкрэтных абмеркаванняў падрыхтоўкі візіту не вялося, сказаў Ушакоў.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930