Знайсці
02.04.2018 / 18:402РусŁacБел

Мінская міліцыя апублікавала парады для пакупнікоў крыптавалюты 

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала інфармацыю аб новым выпадку махлярства з крыптавалютай і падрыхтавала некалькі парадаў для бяспечных аперацый з ёй.

Малюнак: cryptos.by

У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся мужчына, які страціў $7,5 тысячы, перадаўшы іх знаёмаму для папаўнення крыптавалютнага кашалька. Па дамоўленасці біткойны меліся быць залічаныя на працягу 2-4 хвілін, але гэтага не адбылося, бо «мінчанін вырашыў больш выгадна скарыстацца грашовымі сродкамі для атрымання прыбытку, але выключна для сябе».

Вось некалькі парадаў уладальнікам крыптавалюты і тым, хто збіраецца купляць яе:

  • Не ганіцеся за лёгкай здабычай, захоўвайце спакой і цвяроза ацэньвайце сітуацыю. Не варта адразу прымаць прывабную прапанову, якая нібыта мае прынесці прыбытак. Часцей за ўсё за абяцаннямі сур'ёзнага прыбытку без якіх-небудзь рызык стаяць зламыснікі.
  • Купляйце/прадавайце крыптавалюту толькі на вядомых біржах і абменных пунктах, а не праз форумы, дамаўляючыся з кімсьці наўпрост і г.д.
  • Заўсёды пераходзьце толькі па правераных спасылках, абавязкова глядзіце, ці правільна прапісана даменнае імя сайта. Пры найменшым сумневе ў крыніцы паспрабуйце звязацца з падтрымкай гэтага рэсурсу.
  • Чытайце водгукі іншых карыстальнікаў сеціва аб гэтай кампаніі, сайце або прыватнай асобе.
  • Не спампоўвайце праграмы з неправераных сайтаў: яны могуць утрымліваць вірусныя кампаненты, якія дазваляюць узламаць кашалькі з крыптавалютай.
  • Усталюйце на камп'ютар антывіруснае праграмнае забеспячэнне.
  • Захоўвайце кашалёк на камп'ютары без доступу да інтэрнэту.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930