Знайсці
02.04.2018 / 16:2720РусŁacБел

Толькі чатыры клубы з шаснаццаці ў вышэйшай лізе зрабілі майкі па-руску, астатнія — на беларускай

У гэты уік-энд стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе. У ім бяруць удзел 16 калектываў. Пасля таго, як стартавыя матчы былі згуляныя, можна паглядзець, якія каманды абралі беларускую мову, а якія — рускую, у напісанні прозвішчаў.

Высветлілася, што беларускую мову абралі адразу дванаццаць каманд: «Прамень», «Нёман», «Гомель», «Слуцк», «Дынама» (Брэст), «Тарпеда-БелАЗ», «Дынама» (Мінск), «Іслач», «Тарпеда», «Гарадзея», «Дняпро» і БАТЭ.

Чэмпіёны Беларусі з БАТЭ робяць майкі па-беларуску.

Як і мінскія дынамаўцы.

Па-беларуску падпісаныя майкі ў «Іслачы» і «Тарпеда».

Не беларусізаваліся толькі «Мінск», «Віцебск», «Шахцёр» і «Смалявічы».

У 2008 годзе толькі адна каманда з шаснаццаці — жодзінскае «Тарпеда» — мела беларускамоўныя майкі.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера