Знайсці
02.04.2018 / 21:313РусŁacБел

Новы DNS-сэрвіс 1.1.1.1 хутчэй і бяспечней, чым Google 8.8.8.8. Што гэта?

Cloudflare запускае новы DNS-сэрвіс, які пазіцыянуецца як першы абаронены агульнадаступны DNS-сэрвіс, паведамляецца ў блогу кампаніі. Новы DNS выкарыстоўвае адрасы 1.1.1.1 і 1.0.0.1 для IPv4, але таксама падтрымлівае IPv6.

DNS — гэта каталог інтэрнэту. Кожнага разу, калі вы адкрываеце сайт, націскаеце на спасылку або адкрываеце мабільны дадатак, адна з першых рэчаў, якая адбываецца, — ваша прылада шукае адрас дамену. Любое даменнае імя (напрыклад, pryklad.by) выкарыстоўваецца для зручнасці звычайных карыстальнікаў і мае свой адрас (напрыклад, 123.123.123.123), які захоўваецца на DNS-серверы. Менавіта на гэтым серверы ваш браўзер пачынае шукаць адрас сайта, даменнае імя якога вы ўвялі. 

У кожнага дамена ёсць DNS-правайдар. Адным з такіх і з'яўляецца Cloudflare. На сайце кампаніі паказаны параўнальны графік, дзе адлюстраваныя паказчыкі тэсту Cloudflare, Google і OpenDNS/Umbrella. Першы выйграе з добрым адрывам. Час водгуку 1.1.1.1 складае 14 мс, што робіць яго самым хуткім DNS-серверам: паказчыкі OpenDNS і Google DNS роўныя 20 мс і 34 мс адпаведна.

Адзначаецца, што ў некаторых выпадках могуць назірацца перабоі ў працы DNS Cloudflare, аднак спецыялісты працуюць над аптымізацыяй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера