Знайсці
02.04.2018 / 15:2414РусŁacБел

На Бангалор: у Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне Чарнобыльскага шляху

Аргкамітэт па правядзенні Чарнобыльскага шляху падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця 26 красавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

У заяўцы арганізатары просяць дазволіць збор а 18.00 каля Акадэміі навук, мітынг, шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» ў парку Дружбы народаў.

Адказ на заяўку павінен быць на працягу 15 дзён.

У аргкамітэт па правядзенні Чарнобыльскага шляху ўвайшлі партыі БНФ і АГП, рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Беларуская партыя «Зялёныя», рух салідарнасці «Разам», грамадскае аб'яднанне «Экадом».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930