Знайсці
01.04.2018 / 09:0520РусŁacБел

Карпаў адказаў на заклік Каспарава байкатаваць ЧС-2018

Дванаццаты чэмпіён свету па шахматах Анатолій Карпаў у эфіры НСН пракаментаваў заклік Гары Каспарава байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі.

«Такія спантанныя рашэння досыць характэрныя для Гары Кімавіча. Ён цяпер жыве ў ЗША і працуе з таго боку», — сказаў Карпаў.

«Жаданне было вялікае — адабраць у Расіі права на правядзенне ЧС-2018. Але маштабная акцыя правалілася. Цяпер будуць дзейнічаць па дробязі», — дадаў Карпаў, каментуючы заклік Каспарава.

Раней у суботу 13-ты чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў заклікаў краіны да палітычнага байкоту ЧС-2018 у Расіі. Раней з такімі заклікамі выступілі ўлады Вялікабрытаніі, якія абвінавацілі Маскву ў датычнасьці да атручвання ў Солсберы экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Да байкоту далучылася Ісландыя, таксама на цырымоніі адкрыцця ЧС-2018 не будзе прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Акрамя таго, магчымасць байкоту мундыялю разглядаюць ўлады Швецыі і Даніі, дадае lenta.ru.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў 11 гарадах Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930