Знайсці
30.03.2018 / 21:321РусŁacБел

Дзяржпагранкамітэт апублікаваў графік работы пунктаў спрошчанага пропуску на Вялікдзень

Дзяржаўны пагранічны камітэт апублікаваў графік работы пунктаў спрошчанага пропуску на дзяржаўнай граніцы Беларусі ў перыяд святкавання Вялікадня па календары каталіцкай канфесіі.

Так, на граніцы з Літвой штодзень кругласутачна будзе працаваць пункт пропуску «Відзы» (Твярачус). Пункт спрошчанага пропуску «Кемелішкі» (Прыенай) адкрыты 1 і 2 красавіка з 9.00 да 16.00, «Мальдзевічы» (Адуцішкіс) - 1 красавіка з 8.00 да 20.00, «Лынтупы» (Папялякіс) - 2 красавіка з 8.00 да 20.00. Пагранпераход «Парэчча» (Латэжэрыс) будзе працаваць з 8.00 да 18.00 штодзень, «Пяцюлеўцы « (Ракай) - 31 сакавіка і 1 красавіка з 8.00 да 18.00, «Доцішкі» (Эйшышкес) - з 9.00 да 19.00 штодзень, «Геранёны» (Кракунай) - з 11.00 да 17.00 па суботах і нядзелях, «Піцкуны» (Нарвілішкес) - 1 красавіка з 12.00 да 17.00 (ажыццяўляецца пропуск пешаходаў). У пунктах спрошчанага пропуску перасячэнне граніцы дазволена толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі.

«Звяртаем увагу, што на гэтых пагранічных пераходах ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, таму дазваляецца перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя пералікам», - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

Дзяржаўную граніцу можна перасякаць пяшком, на веласіпедах і асабістых легкавых аўтамабілях. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы (у выпадку дзеяння візавага рэжыму). Пры перамяшчэнні аўтатранспартам трэба прад'явіць пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, а таксама дагавор страхавання «Зялёная карта».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 8-017-216-26-12 (кругласутачна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930