Знайсці
29.03.2018 / 18:0842РусŁacБел

12 ратавальнікаў у Эстоніі звольненыя з-за няведання эстонскай мовы. На іх навучанне мове дзяржава выдаткавала 70 тысяч еўра

Выратавальны дэпартамент звольніў 12 сваіх супрацоўнікаў у Іда-Вірускім павеце з-за недастатковага валодання імі эстонскай мовай, паведамляе ERR.

У кіраўніцтве дэпартамента рашэнне патлумачылі тым, што супрацоўнікі не змаглі палепшыць свае веды дзяржаўнай мовы з 2010 года.

Адзін са звольненых — Андрэй Афанасьеў, прапрацаваў пажарным амаль чвэрць стагоддзя. Паводле яго слоў, усё пачалося з моўных курсаў у мінулым годзе ў Кохтла-Ярвэ.

«Адзін з навучэнцаў-пажарных ўстаў і сказаў, што нам не патрэбна эстонская мова. Тут жыве вельмі мала эстонцаў, і мова нам практычна не патрабуецца. Настаўніца пакрыўдзілася, паскардзілася Міністэрству адукацыі, праз Міністэрства адукацыі, мабыць, прыйшоў загад ужыць нейкія меры», — растлумачыў ён.

Кіраўніцтва выратавальнага цэнтра пацвердзіла, што прычынай звальнення з'яўляецца няведанне дзяржаўнай мовы. «Прычына звальнення заключаецца ў тым, што для ратавальнікаў законам устаноўлены моўныя патрабаванні, якія адпавядаюць катэгорыі эстонскай мовы B1. Гэтыя 12 работнікаў, з якімі мы спыняем працоўныя адносіны з 29 сакавіка, практычна не валодаюць эстонскай мовай», — сказаў кіраўнік цэнтра Айлар Хольцман.

Паводле яго слоў, з 2010 года выратавальны цэнтр арганізоўваў штогадовыя моўныя курсы і за восем гадоў выдаткаваў на гэта крыху больш за 70 000 еўра. У выніку 23 чалавекі змаглі здаць экзамен на B1, а па чатыры выратавальнікі здалі экзамен на B2 і С1.

Афанасьеву да пенсіі за выслугу гадоў заставалася зусім няшмат, але цяпер яму прыйдзецца проста шукаць іншую працу. «На біржу ўставаць. Устану на біржу і буду шукаць працу. Што рабіць», — сказаў пажарны.

Сярод тых, хто трапіў пад звальненне — адзін пенсіянер па старасці, сямёра атрымліваюць пенсію за выслугу гадоў і чацвёра перадпенсійнага ўзросту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930