Знайсці
29.03.2018 / 10:531РусŁacБел

У «Белтэлекама» 1 красавіка не будзе працаваць шэраг сэрвісаў

«Белтэлекам» папярэдзіў пра недаступнасць некаторых сэрвісаў і паслуг на працягу сутак. Абаненты не змогуць карыстацца імі з вечара 31 сакавіка да вечара 1 красавіка.

«У сувязі з правядзеннем планавых работ з 22:00 31 сакавіка да 23:00 1 красавіка абаненты РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

— змена тарыфнага плану, падключэнне і адключэнне паслуг;

— папаўненне балансу;

— актывацыя карт экспрэс-аплаты;

— актывацыя карт WiFi;

Таксама магчыма некарэктнае адлюстраванне балансу ў кабінеце карыстальніка і ў дадатку «Мой Белтэлекам», гаворыцца ў паведамленні.

Плацяжы, што ажыццяўляецца ў гэты перыяд, будуць залічаны на асабовыя рахункі не раней за 23-00 1 красавіка, у сувязі з чым просьба загадзя папоўніць іх.

Як паведамлялася, з 1 красавіка вырастуць некаторыя тарыфы «Белтэлекам» на інтэрнэт і тэлефонныя паслугі. Доступ у сетку стане даражэй прыкладна на 3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930