Знайсці
30.03.2018 / 10:432РусŁacБел

Велікодныя вербы: круглыя віленскія, плоскія гарадзенскія — у этнакраме «Рагна»

Мінск, вул. Сухая, 4 (Караля, 22).

Выраб велікодных вербаў (дэкараванне вербных галінак) — гэта адметная тэхналогія стварэння раслінна-кветкавых кампазіцый да Вербнай (Пальмавай) нядзелі, якая адзначаецца за тыдзень да Вялікадня (Пасхі).

Беларускія велікодныя вербы адрозніваюцца формай і могуць быць круглымі або плоскімі. Форма залежыць ад таго, у якой мясцовасці іх вырабляюць, таму людзі называюць вербы «Віленскімі» (круглыя) і «Гарадзенскімі» (плоскія).

Сёння асноўнымі носьбітамі традыцыі вырабу такіх вербаў з’яўляюцца чатыры сястры Сарасек з Гродна: Ванда (1931 г.н.), Данута (1933 г.н.), Чэслава (1938 г.н.) і Дамініка (1941 г.н.).

Традыцыю яны перанялі ад продкаў і самі цяпер далучаюць да яе сваіх родных, блізкіх, знаёмых.

Этнакрама «Рагна» працуе ў Мінску па вуліцы Сухой, дом 4 (ст. м. «Фрунзенская») ад 10:00 да 20:00, у нядзелю ад 10:00 да 17:00, даезд на аўто па вуліцы Караля, дом 22.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера