Знайсці
13.10.2008 / 21:15РусŁacБел

Навумаў незадаволены

Амэрыканскага спэцыяліста Джыма Х’юза ў стырна хакейнага менскага «Дынама» зьменіць расейскі настаўнік бабруйскага «Шыньніка» і моладзевай зборнай Беларусі Васіль Сьпірыдонаў.

Амэрыканскага спэцыяліста Джыма Х’юза за стырном хакейнага менскага «Дынама» зьменіць расейскі настаўнік бабруйскага «Шыньніка» і моладзевай зборнай Беларусі Васіль Сьпірыдонаў.

Менскія «дынамаўцы» атрымалі ўжо сем паразаў запар (сёньня зафіксаваны пройгрыш ад чарапавецкай «Северсталі» — 3:7). Паводле кіраўніка фэдэрацыі і міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, няўдалыя вынікі сталі галоўнай прычынай адстаўкі амэрыканца. На сёньняшні дзень «Дынама» займае апошняе месца ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе.

«У няўдачах «Дынама» мая віна. Я палічыў, што ў трэнэрскага і адміністрацыйнага штабоў дастаткова досьведу. Але цяпер вымушаны прызнаць, што памыліўся ў падборы кадраў. Што датычыць прызначэньня Сьпірыдонава, то адказнасьць за гэтае рашэньне бяру на сябе. Упэўнены, што ён справіцца», — сказаў У. Навумаў.

Гэта ўжо ня першая адстаўка сёлета ў «Дынама» на трэнэрскім мосьціку. Нагадаем, што яшчэ да пачатку сэзону быў звольнены амэрыканц Пол Гарднэр. Афіцыйная прычына — сямейныя абставіны, неафіцыйная — любоў да алькагольных напояў.

Прызначэньне Х’юза ў нейкай ступені выглядала нечаканым, бо трэнэр фактычна не працаваў самастойна на высокім узроўні. У Беларусь ён трапіў па пратэкцыі былога галоўнага трэнэра зборнай Курта Фрэйзэра. Крытыка Х’юза заключалася найперш у тым, што настаўнік выкарыстоўваў узроставых легіянэраў. Пры гэтым амаль не даваў шанцаў маладым айчынным хакеістам.

ЗП паводле БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930