Знайсці
28.03.2018 / 12:219РусŁacБел

На галоўных праспектах Мінска перавышэнне па солях больш чым у 60 разоў — гінуць дрэвы

Нядаўнія аналізы паказалі перавышэнне па солях натрыю на пр. Пераможцаў у 66 разоў, а на пр. Незалежнасці — у 68 разоў. Такія дадзеныя, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», прывяла журналістам кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў гарадской гаспадаркі УП «Мінскзялёнбуд» Анжаліка Пузанкова.

Яна дадала, што ў канцы сакавіка азеляніцелі прыступілі да абследавання дрэў на прадмет жывых пупышак, праблем з паражэннем кары шкоднікамі. Гэтыя агляды паказалі, што на большасці дрэў, прылеглых да праезнай часткі вуліц, пупышкі спалены завіссю солі, якая асела на іх. У перыяд роспуску галіны з гэтымі пупышкамі прыйдзецца выдаляць і чакаць, калі прачнуцца новыя пупышкі і з'явіцца новая крона.

Канчаткова вызначыць стан дрэў пасля зімы можна будзе ў канцы красавіка. Тады стане зразумела, якія з іх захаваліся, а якія загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930