Знайсці
27.03.2018 / 18:23РусŁacБел

Ва Украіне з пачатку года на адзёр захварэлі амаль 8,5 тысячы чалавек

Ва Украіне за мінулы тыдзень на адзёр захварэлі 712 чалавек, з пачатку года — 8434 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Паводле аператыўных дадзеных Цэнтра грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Украіны, за 12 тыдзень 2018 года захварэлі 712 чалавек: 283 дарослых і 429 дзяцей. Усяго за 12 тыдняў 2018 года на адзёр захварэлі 8 434 чалавекі — 2 956 дарослых і 5 478 дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што з пачатку года ад ускладненняў адру памерлі сем чалавек — пяць дзяцей і двое дарослых.

Больш за ўсё тых, хто захварэў на адзёр у Івана-Франкоўскай (1760), Закарпацкай (1513), Адэскай (1139), Чарнавіцкай (800), Львоўскай (756) абласцях. Менш за ўсё выпадкаў захворвання назіраецца ў Луганскай (4), Сумскай (5), Харкаўскай (11) і Херсонскай (13) абласцях.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама нагадалі, што лекаў ад адру не існуе, і заклікаюць бацькоў вакцынаваць дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930