Знайсці
27.03.2018 / 10:01РусŁacБел

Сёння пройдзе ўручэнне прэміі «Дэбют»

Сёння, 27 сакавіка, а 19-й гадзіне ў «Грай-кафэ» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) будуць названыя пераможцы прэміі «Дэбют».

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза

Аліна Длатоўская. Ген зямлі. — Мінск: Кнігазбор

Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. — Мінск: Кнігазбор

Іван Стома. Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»

Пераклад

Алена Казлова (пер. з фінскай): Ціма Парвела. Эла і сябры. — Мінск: Мастацкая літаратура

Андрэй Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэплз Льюіс. Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч (пер. з ангельскай): Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час. — Мінск: Харвест

Журы прыняло рашэнне сёлета не вызначаць шорт-ліст і пераможцу ў намінацыі «Паэзія».

Таксама на цырымоніі ўзнагароджання будзе ўручана спецпрэмія.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную $2000.

***

Прэмія «Дэбют» была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера