Знайсці
26.03.2018 / 21:139РусŁacБел

У амерыканскім гарадку Дзень Волі адзначылі ў 71-ы раз ФОТАФАКТ

Сьвяткаванне сотых угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі прагрымела па самых розных краінах свету, дзе жывуць беларусы, у тым ліку і ў Злучаных Штатах Амерыкі, у большых і меншых гарадах.

З году ў год адзначаюць гэтую гістарычную падзею беларусы і амерыканцы беларускага паходжання ў горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі. Напярэдадні Дня Волі, у суботу, адбылася традыцыйная ўрачыстасць каля будынка гарадской управы: былі ўзнятыя амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы штандары ды публічна прачытана пракламацыя мэрам горада да Дня Беларускай Незалежнасці.

Наступны дзень у нядзелю 25 сакавіка ў саўтрыверскай царкве св. Еўфрасінні Полацкай адслужылі малебен за свабоду Беларусі. Натхнёна прагучэлі словы малітвы: «зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ».

Удзельнікі ўрачыстасці каля мэрыі Саўт-Рывера. Трэці злева — выдавец саўтрыверскай «Беларускай думкі» Жорж Навумчык, далей — кіраўнік царкоўнага камітэта Жорж Лешчанка (сын Міхася Кавыля), Роберт Цупрык (трымае ў руцэ сцяг), Кэці Бычкоўская, мэр горада Джон Кранзэл, другі справа — рэгент царкоўнага хору Валянцін Дзямешчык

Упершыню Дзень Волі адзначылі ў Саўт-Рыверы 25 сакавіка 1948 г. Адным з арганізатараў свята быў Барыс Кіт. З таго часу дзень незалежнасці БНР адзначаецца штогод, а з 1960-х — з удзелам мэра горада.

Янка Запруднік, фоты Ніка Бахара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930