Знайсці
26.03.2018 / 17:261РусŁacБел

Прэс-сакратар МНС распавёў, што рабіць, каб пазбегнуць трагедыі, як у Кемераве

Сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце пажару ў Кемераве ў пытаннях і адказах апісаў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі на старонцы ў фэйсбуку.

Ці можа ў нас паўтарыцца падобны пажар?

Двух аднолькавых пажараў не бывае. Хуткасць распаўсюджвання агню, тэхналогія тушэння заўсёды будуць адрознівацца. Вучэнні, заняткі і трэніроўкі рэгулярна праводзяцца на ўсіх падобных аб'ектах. Нязменнай застанецца прычына — чалавечы фактар. Дзіця з запальнічкай, рабочы, які не звяртае ўвагу на тэхніку бяспекі, кароткае замыканне свяцільніка могуць адбыцца ў любым месцы.

Хто вінаваты ў гэтым пажары?

Адказ дадуць кампетэнтныя органы, але ў 99 выпадках са 100 вінаваты ўладальнік аб'екта. Менавіта ён адказвае за бяспеку грамадзян. Так, будуць шматлікія экспертызы, заключэнні і г.д., але калі да цябе на аб'ект прыходзяць людзі — менавіта ты адказваеш за іх бяспеку.

Ці правярае МНС у Беларусі падобныя аб'екты?

Мы можам праводзіць маніторынгі альбо пазапланавыя праверкі па асаблівых падставах (у тым ліку — неананімны зварот грамадзяніна). Але што тычыцца гандлёва-забаўляльных цэнтраў, мы атрымалі ўказанне праверыць іх усе. Будзе зроблена на гэтым тыдні.

Як мне даведацца, ці бяспечны мой ГЗЦ, куды я звычайна хаджу?

Прынята рашэнне інфармацыю аб выніках праверак размясціць у адкрытым доступе. Я падумаю, як гэта зрабіць у зручнай для людзей форме. Адрас — 112.by

Як мне выратавацца ў выпадку пажару?

Першае правіла — выходзьце на вуліцу. Калі спрацавала сістэма апавяшчэння пра пажар, то гэта альбо а) ілжывая спрацоўка, альбо б) рэальны пажар. Эксперты ва ўсім свеце раяць, нават калі вы ўпэўненыя ў варыянце а), усё адно пакідаць памяшканне.

Дапамажыце старым, дзецям. Рухайцеся да найбліжэйшага выхаду. На кожным паверсе ёсць планы эвакуацыі, іх можна вывучыць загадзя. Звычайна іх размяшчаюць каля ліфтаў і вялікіх лесвіц. Дарэчы, ліфтам карыстацца пры пажары нельга — ідзіце па лесвіцы.

У чым галоўная небяспека для людзей?

Людзі на падобных пажарах гінуць не ад агню, а ад атручвання прадуктамі гарэння. Нават лёгкі дым можа прывесці да смяротнага атручвання. Менавіта таму пры паведамленні пра пажары на падобным аб'екце мы аўтаматычна дасылаем больш за 10 адзінак тэхнікі. Чым хутчэй на месца прыбудуць прафесіяналы, тым меншымі будуць наступствы. Рот прыкрывайце мокрай тканінай, ёсць сэнс прыгнуцца. Рэальна ацэньвайце свае сілы — калі па нейкіх прычынах дым або агонь адрэзалі вам шлях да выратавання, не рызыкуйце. Шукайце спосаб паведаміць пра вас работнікам МНС (прыцягвайце ўвагу з вокнаў, тэлефануйце па нумары 101/112).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера