Знайсці
25.03.2018 / 11:195РусŁacБел

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень Волі маштабнай імпрэзай на Манхэтане ФОТЫ

Беларусы Нью-Ёрка пачалі святкаванне 100-х угодкаў БНР у суботу 24 сакавіка. А 12-й усе сабраліся ў Social Hall на Манхэтане. Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі. Працавалі таксама кірмаш беларускіх сувеніраў і выстава «Ідэя БНР у ЗША». 

Афіцыйная частка пачалася відэавіншаваннем Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З прывітальным словам выступіў таксама ганаровы госць свята — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц, а доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук выступіў з экскурсам у часы стварэння БНР.

Яшчэ адна навуковая прамова — прафесара Уартбург-каледжа і выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх даследаванняў Паўліны Сурвілы — была прысвечана вывучэнню беларускай ідэнтычнасці ў Амерыцы.

У святочным канцэрце ўзялі ўдзел музыка і кампазітар з Нью-Ёрка, лідар гурта «Літвакус» Зісл Сляповіч, выканаўцы з Беларусі Яўген Сокалаў (гурт ЗНАрок) і вядомы рэпер і кінаактор Vinsent. 

Дзень Волі ў Нью-Ёрку быў падрыхтаваны камандай Беларускага інстытута Амерыкі. Беларуская фундацыя Крачэўскага, а таксама Фонд Орса-Романа часткова падтрымалі фінансава гэта мерапрыемства. Выстава была падрыхтавана з удзелам БФК, а менавіта сп. Валянціны Трыгубовіч

Фота Віктара Дударава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера