Знайсці
24.03.2018 / 19:5913РусŁacБел

У нядзелю ў католікаў — Вербніца

25 сакавіка католікі Беларусі таксама святкуюць Вербніцу (Пальмовую нядзелю).

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Потым будзе Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты адсвяткуюць 1 красавіка. У гэты ж дзень праваслаўныя будуць адзначаць Вербніцу, праваслаўны Вялікдзень — 8 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930