Знайсці
24.03.2018 / 09:395РусŁacБел

У Каталоніі пачаліся акцыі пратэсту супраць арышту палітыкаў-незалежнікаў

У Каталёніі пачаліся акцыі пратэсту ў падтрымку затрыманых палітыкаў, паведамляе радыё «Свабоода». На вуліцы Барсэлёны выйшлі тысячы людзей, якія трымаюць фатаграфіі затрыманых і патрабуюць іх вызваленьня. Акцыі пратэсту пачаліся таксама ў іншых каталёнскіх гарадах.

Сёньня Вярхоўны суд Гішпаніі прыняў рашэньне арыштаваць пяць каталёнскіх палітыкаў. Сярод арыштаваных — Жордзі Туруль, якога днямі вылучылі на пасаду кіраўніка Каталёніі. Яго вінавацяць у мяцяжы і марнаваньні грамадзкіх фінансаў у сувязі з рэфэрэндумам аб незалежнасьці Каталёніі, які адбыўся летась у кастрычніку.

Мадрыд тады назваў галасаваньне незаконным і ўвёў у Каталёніі прамое кіраваньне. Аднак на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 21 сьнежня мінулага году перамогу зь невялікай перавагай зноў атрымалі прыхільнікі незалежнасьці рэгіёну.

Паводле каталёнскага выданьня La Vanguardia, судзьдзя матываваў арышт вялікай небясьпекай таго, што абвінавачаныя зьбягуць. Былы кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пучдэмон знаходзіцца ў выгнаньні ў Брусэлі, шэраг іншых каталёнскіх лідэраў ужо ў турме

Як паведаміла агенцтва Reuters, Вярхоўны суд Гішпаніі таксама абвясьціў, што паводле аналягічных абвінавачаньняў у мяцяжы і марнаваньні грамадзкіх фінансаў будуць судзіць 25 каталёнскіх палітыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930