Знайсці
23.03.2018 / 23:2553РусŁacБел

Лукашэнка жахнуўся таго, «у што ператварылі Абхазію» і падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі

Знаходзячыся ў Тбілісі з двухдзённым візітам, Аляксандр Лукашэнка падпісаў рамачны дагавор аб супрацоўніцтве з Грузіяй, зноў пацвердзіў павагу тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны і, па сутнасці, асудзіў Расію за Абхазію. Паводле яго слоў, гэты рэгіён «ператварылі незразумела у што». Пры гэтым, знаходзячыся ў Тбілісі, Лукашэнка заклікаў наладзіць адносіны паміж Грузіяй і Расіяй насуперак усім рознагалоссям і несупадзенню пазіцый, піша «Коммерсант».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі выступіў з гучнай заявай аб Абхазіі. «Я неяк даязджаў да Сухумі, і далей у мяне не атрымлівалася ў савецкія часы», — пачаў узгадваць Аляксандр Лукашэнка. А пасля гэтага паскардзіўся, што цяпер у Абхазію «нікому немагчыма прыехаць» і «выдатны любімы край ператварылі незразумела у што».

Гэтай заявай Аляксандр Лукашэнка развіў думку, выказаную ім у 2015 годзе, падчас першага афіцыйнага візіту ў Грузію. У той раз лідар Беларусі заўважыў падчас сустрэчы з грузінскім калегам, што раней у Грузіі ўжо бываў, «але толькі ў Сухумі».

Пасля падпісання рамачнага дагавора Гіоргій Маргвелашвілі асабліва адзначыў, што дакумент «заснаваны на павазе прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930