Знайсці
23.03.2018 / 22:3810РусŁacБел

Ілан Маск выдаліў акаўнты Tesla і SpaceX на Facebook

Старонкі SpaceX і Tesla сталі недаступнымі ў Facebook, паведамляе Bloomberg. Гэта адбылося пасля таго, як заснавальнік кампаній Ілан Маск паабяцаў гэта зрабіць у выніку перапіскі ў Twitter з падпісантамі.

«Выдаліце старонку SpaceX на Facebook, калі вы мужчына?» — напісаў адзін з карыстальнікаў. На гэта Маск адказаў, што не ведаў пра яе існаванне, але можа выдаліць.

Пры спробе адкрыць старонкі на экране з'яўляецца надпіс: «На жаль, гэты кантэнт зараз недаступны». Таксама падпісчыкі прапанавалі Маску выдаліць старонкі кампаній у Instagram. Аднак акаўнты і SpaceX і Tesla па-ранейшаму функцыянуюць.

Заклікі адмовіцца ад Facebook пачуліся пасля скандалу вакол выкарыстання брытанскай фірмай Cambridge Analytica асабістых дадзеных 50 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Чытайце таксама: Што трэба ведаць пра скандал вакол «Фэйсбука»: пяць асноўных фактаў пра тое, што здарылася

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930