Знайсці
23.03.2018 / 21:071РусŁacБел

У Гродне мужчына страляў з балкона з пнеўматычнага пісталета

Мужчына ў Гродне выйшаў пастраляць з балкона са свайго пнеўматычнага пісталета ў прыёманарыхтоўчы пункт, які знаходзіцца каля яго дома. Ён ледзь не трапіў у жанчыну, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У момант здарэння жанчына пачула, як каля яе нешта праляцела, пасля чаго прагучаў удар. Нешта металічнае уляцела ў сцяну прыёманарыхтоўчага пункта, жанчына спалохалася і пабегла.

Пасля паступлення паведамлення аб злачынстве на месца прыбылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС. На сцяне прыёманарыхтоўчага пункта былі выяўленыя круглыя прабоіны, ужо ў далейшым стала ясна, што гэта дзіркі ад стрэлаў. Праваахоўнікі сталі хадзіць па кватэрах і ў іх поле зроку трапіў мужчына 1980 года нараджэння. У яго быў знойдзены пісталет, які нагадвае пнеўматычны, з прыбудаваным да яго газавым балончыкам.

Небяспечную цацку ў падазраванага забралі. Крымінальная справа заведзеная па частцы першай артыкула 339 крымінальнага кодэкса Беларусі — «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930