Знайсці
23.03.2018 / 14:577РусŁacБел

Лявон Вольскі анансаваў канцэрт у Мінску да 100-годдзя БНР — квіткі разышліся за гадзіну

24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар 100-годдзя БНР. «Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску», — напісаў музыка ў сваім Facebook.

На святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, маглі патрапіць першыя 600 чалавек, якія зарэгістраваліся анлайн на адмысловай старонцы і атрымалі пацвярджэнне на мэйл.

Квіткі разышліся за 55 хвілін.

Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша. Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930