Знайсці
23.03.2018 / 11:27РусŁacБел

У Бялыніцкім раёне кіроўца аўтамабіля праехаў па аднавяскоўцу, які ляжаў на дарозе, той загінуў

У вёсцы Асман-Касаева Бялыніцкага раёна 63-гадовы мясцовы жыхар ляжаў на дарозе. Па ім праехала машына, і мужчына загінуў, паведамілі ва УУС Магаблвыканкама.

За рулём Audi быў 43-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Каля 22.00 ён здзейсніў наезд на пешахода, які ляжаў на праезнай частцы. Святлоадбіўных элементаў на загінулым не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў цвярозы.

Следства высвятляе, як пешаход апынуўся на дарозе, і іншыя абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031