Знайсці
23.03.2018 / 11:3014РусŁacБел

Як беларуска сустрэла ў парыжскім метро беларускамоўнага француза

Незвычайнай сустрэчай падзялілася ў сацсетках беларуска Аліса Селязнёва.

Распавядаю!

Учора, заходзім мы ў парыжскае метро: стаіць хлопец. Натуральна, погляды ўсяго вагона прыкутыя да яго, бо на вуліцы +3, снег і шквалісты вецер, а ён без курткі. Маю ж увагу адразу прыцягнула «Пагоня» і беларускія словы ў яго на майцы. Без лішніх прэлюдый падыходжу і пытаю: «Ты з Беларусі»?

А вось адказ мяне рэальна здзівіў!

Аказалася, клічуць яго Габрыэлем і ён француз, які дзіка прасякнуўся беларускай культурай, пасля наведвання Беларусі.

Фота з сацсетак

Гаворыць ён на беларускай мове, з невялікім украпваннем рускіх слоў!

Сказаць, што я афігела — не сказаць нічога!

Парыж, працягвай здзіўляць!

P.S: На пытанне «Чаму ты без курткі?», адказаў: «Я загартоўваюся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031