Знайсці
23.03.2018 / 09:3415РусŁacБел

У Лідскім раёне вяскоўцы ўсталявалі памятны камень «100 год БНР» ФОТА

Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс: «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, перадае Радыё Рацыя.

Ідэя ўсталявання памятных камянёў з нагоды 100-годдзя БНР належыць палітыку Зянону Пазняку. Лідчына — першая мясціна, дзе здзейснілі такую задуму. 

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера