Знайсці
22.03.2018 / 19:1732РусŁacБел

Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: Незалежнасць БНР абвясцілі вельмі рана, варта было ў жніўні

Пра гэта гісторык беларускага нацыянальнага і грамадска-культурнага руху пачатку ХХ ст. Уладзімір Ляхоўскі заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё

«Я на сябе навяду шмат крытыкі, я цвёрды прыхільнік незалежнасці, але хачу сказаць, што гэтыя паспешлівыя крокі па абвяшчэнні БНР у прынцыпе зламалі сітуацыю, — мяркуе ён. — Калі 16 лютага абвяшчалася незалежнасць Літвы, гэты акт усіх кансалідаваў. Калі мы будзем казаць пра нашу сітуацыю, то 25 сакавіка адбыўся раскол.

Была дамоўленасць, што Рада БНР і Народны сакратарыят папоўніцца прадстаўнікамі мясцовых самаўрадаў, нацыянальных меншасцяў. Дамаўляліся, што Мінская гарадская дума, Мінская земская ўправа падтрымаюць фінансава ўрад БНР і тыя праекты, якія планаваліся. Нават выдаткоўвалася 38 тысяч на будучую арганізацыю Устаноўчага сходу Беларусі. 15 сакавіка мусіла адбыцца агульная канферэнцыя, дзе планавалася абмеркаваць пытанні арганізацыі краёвай улады, усёй вертыкалі.

І тут, я паўтаруся, пад уплывам Луцкевічаў адбылося памылковае абвяшчэнне незалежнасці менавіта 25 сакавіка. Калі б яно адбылося ў жніўні, калі была падпісаная дадатковая дамова паміж Нямеччынай і савецкай Расіяй і стала зразумела, што гэтая тэрыторыя ў канцы 1918 года адыдзе да Расіі, то ясна, што прыхільнікаў незалежнасці Беларусі было б значна болей. І не было б такога расколу, 

мяркуе гісторык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера