Знайсці
24.03.2018 / 11:153РусŁacБел

Гасцям Дня Волі: як у Мінску дабрацца да Оперы і дзе паркаваць машыну

25 сакавіка Беларусь святкаваць стагоддзе БНР. Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў розных гарадах па ўсёй краіне. Галоўная канцэртная пляцоўка размесціцца ля Опернага тэатра ў Мінску. Для гасцей сталіцы, якія маюць жаданне далучыцца да святкавання, мы распавядаем, як найзручней дабрацца да Оперы і дзе ў Мінску паркаваць аўто. 

Транспартам ад чыгуначнага ці аўтавакзала

Прытым што Мінск уваходзіць у дзясятку найбольшых гарадоў Еўропы, яго транспартная сістэма настолькі добра прадуманая, што дабрацца з любога пункту А ў любы пункт Б вельмі проста нават на грамадскім транспарце.

Дарога ад чыгуначнага ці аўтавакзала да Оперы вам зойме 20—30 хвілін. Лепш за ўсё спусціцца ў метро (станцыя «Плошча Леніна»), сесці ў цягнік справа ад вас і праехаць адну станцыю — да «Кастрычніцкай». Ад «Кастрычніцкай» да Оперы можна пайсці пешкі па праспекце Незалежнасці, а пасля налева па вуліцы Янкі Купалы, а можна пад'ехаць яшчэ па чырвонай (Аўтазаводскай) лініі. На яе найлепш перайсці, выкарыстоўваючы «мосцік» у сярэдзіне платформы — так вы апынецеся на станцыі «Купалаўская». Далей трэба сесці ў цягнік і праехаць да наступнае станцыі«Няміга» (накірунак выберыце па ўказальніках).

Прыехаўшы на Нямігу, ідзіце ў любы бок — абодва выхады вядуць у адзін доўгі пераход. Пасля выхаду са станцыі ў пераход павярніце налева, прайдзіцеся каля 50 метраў і вы ўбачыце выхад на вуліцу. Далей трэба ісці ў бок ракі і Траецкага прадмесця — 150 метраў да іх, і каля 400 метраў за Траецкае. Справа ад вас сярод дрэваў пабачыце Оперны тэатр.

Звярніце ўвагу, што дзеці і школьнікі ў Мінску ездзяць на грамадскім транспарце, у тым ліку метро, бясплатна.

Паркоўкі

Калі вы едзеце на машыне, то ўлічыце, што ў раёне Оперы свабодных парковак мала і многія з іх платныя, бо гэта самы цэнтр горада. Бліжэйшыя месцы, дзе можна бясплатна прыпаркавацца, знаходзяцца за тэатрам на вуліцах Алаізы Пашкевіч, Чычэрына, Камуністычнай, Кісялёва — але ўсе месцы там, хутчэй за ўсё, будуць занятыя яшчэ да таго, як вы туды прыедзеце. Можна шукаць месцы на вуліцах Чырвонай або на праспекце Машэрава або ў дварах гэтых вуліц, але гэта ўжо далекавата.

Камфортны спосаб — прыехаўшы ў Мінск, пакінуць машыну на бясплатных паркоўках каля адной з перыферыйных станцый метро, а далей даехаць да Оперы на метро. Пакідаць машыну ў Мінску — абсалютна бяспечна. Для разліку часу падарожжа на метро ўлічыце, што цягнікі ў нядзелю ходзяць у сярэднім раз на 5 хвілін, адну станцыю цягнік праязджае за 2 хвіліны, шлях ад станцый «Няміга», «Кастрычніцкая» ці «Плошча Перамогі» да Оперы вам зойме, у залежнасці ад хуткасці вашай хады, 10—15—20 хвілін.

Звярніце ўвагу, што дзеці і школьнікі ў Мінску ездзяць на грамадскім транспарце, у тым ліку метро, бясплатна.

Большасць платных парковак у Мінску на выхадных робяцца бясплатныя. Але найбліжэйшая да Оперы платная паркоўка — у Верхнім Горадзе — застаецца платнай. Больш за тое, яна дарагая, бо месціцца ў старым горадзе. Там з чалавека бяруць 5 рублёў за першую гадзіну і 2 рублі за кожную наступную гадзіну. Плаціць трэба ў спецыяльных аўтаматах. На іншых платных паркоўках аплату найпрасцей пасылаць смскай, а нумары машын счытвае спецыяльнае абсталяванне.

Паркоўкі Мінска добра адлюстроўваюць «Яндэкс.Карты». Для гэтага трэба націснуць значак з літарай «Р», і блакітным колерам падсвецяцца вуліцы, уздоўж якіх можна паркавацца. Вось, што азначаюць іншыя пазначэнні:

 

У дэсктопнай версіі карт гэты значак знаходзіцца ў правым верхнім куце:

 

У мабільным дадатку — злева ў пункце «слаі»:

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930