Знайсці
22.03.2018 / 17:3121РусŁacБел

Як уладкаваны самы «наварочаны» ў Беларусі шматкватэрны дом, які можа стаць тыпавым ФОТЫ

Энергаэфектыўны дом другога пакалення ў Гродне сёння — гэта самы тэхналагічна абсталяваны жылы будынак у нашай краіне. У Беларусі пабудавалі тры такія дамы будучыні. На іх прыкладзе плануюць паказаць, як ўкараненне найноўшых тэхналогій дазваляе ўладальнікам кватэр эканоміць на ацяпленні і гарачым водазабеспячэнні, піша Realty.tut.by

Пілотныя дамы ў Гродне, Мінску і Магілёве аснасцілі энергаэфектыўнымі сістэмамі на сродкі Глабальнага экалагічнага фонду. Гэта эксперыментальныя шматкватэрныя дамы, пабудаваныя па тыпавых праектах, але з розным наборам тэхналогій. Канчатковая мэта — стварыць тыпавыя праекты, каб іх можна было будаваць па ўсёй краіне.

У кватэрах зрабілі вентустаноўкі з меншай прадукцыйнасцю (140 супраць 400 м3/г), з вентылятарам магутнасцю ўсяго 27 Вт. ТЭН для дадатковага падагрэву паветра, калі неабходна ў вялікі мароз — усяго 500 Вт. Вентыляцыя мае 9 узроўняў магутнасці, абсталявана аўтаматыкай, якая дазваляе запраграмаваць працу па гадзінах і днях тыдня.

Цяпло з каналізацыі

Выдаткі цяпла на абаграванне дома скарацілі ў 3-3,5 разы ў параўнанні са стандартнымі дамамі. Усё, дзякуючы выкарыстанню энергіі зямлі з дапамогай цеплавых помпаў. На глыбіні некалькіх метраў тэмпература грунту заўсёды станоўчая. Гэта дазваляе, выкарыстоўваючы 1 кВт · г электраэнергіі, атрымліваць 3-4 кВт · г цеплавой.

Каб забяспечыць цяплом дом, знайшлося яшчэ адно, больш цікавае, рашэнне. Побач з будаўнічай пляцоўкай на глыбіні 4 метраў праходзіць дзеючы калектар гарадской каналізацыі. Тэмпература сцёкаў у ім не апускаецца ніжэй за плюс 17 градусаў на працягу ўсяго года. Спецыялісты сканструявалі цеплаабменнік з нержавеючай сталі. Яго трубу ўсталявалі замест 50-метровага ўчастка гарадскога калектара. Энергія сцёкавых вод, якая сыходзіла ў нікуды, выкарыстоўваецца для абагрэву кватэр. Цяпер ёсць цепланосбіт для сістэмы ацяплення і падагрэву гарачай вады з тэмпературай да 45 градусаў.

Утылізатар таксама патрэбен

Цяпло з кватэр сыходзіць не толькі з паветрам, але і зліваецца з выкарыстанай гарачай вадой у каналізацыю. У эксперыментальным доме ў падвальным памяшканні ўстанавілі ўтылізатары цяпла сцёкавых вод. У іх накіроўваюцца так званыя шэрыя сцёкі ад ваннаў, пральных машын. Сцёкі ад кухоннай мыйкі і ўнітаза сыходзяць у каналізацыю па асобнай трубе.

Шэрыя сцёкі праходзяць праз спецыяльны цеплаабменнік і часткова падаграваюць ваду для гарачага водазабеспячэння. Тэарэтычна ўтылізатар дапаможа зэканоміць да 30% на нагрэве гарачай вады для бытавых патрэб.

Утылізатар беларускай вытворчасці.

Сонечную энергію больш выгадна прадаваць

Для кампенсацыі выдаткаў электраэнергіі, якая выдаткоўваецца на працу цеплавых помпаў, на паўднёвым фасадзе і даху размясцілася цэлая сонечная электрастанцыя. Агульная плошча сонечных панэляў - 250 м². Магутнасць — 74 кВт.

Праўда, з сонечнай электраэнергіяй існуюць цалкам аб’ектыўныя сезонныя праблемы, атрымліваецца такі дысбаланс — улетку дом выпрацоўвае больш энергіі, чым выкарыстоўвае, а зімой больш спажывае, чым генеруе. Таму першапачаткова планавалася, што ўся генераваная сонечнай станцыяй энергія будзе прадавацца ў агульную сетку па існуючым падвышаным тарыфе (49 капеек за 1 кВт · г), а энергія, неабходная дому, купляцца па звычайных тарыфах (па 14 капеек). Але пакуль гэтае пытанне не вырашана.

Усе кватэры ў доме ўжо раскупілі. Гэта камерцыйнае жыллё, кватэры прадаваліся ў сярэднім па 600 долараў за метр. Забудоўшчык — «Гроднажылбуд». Праект дома яму спадабаўся, і ён гатовы будаваць такія ж дамы, толькі з іншымі опцыямі: хутчэй за ўсё, адмовіцца ад цеплавых помпаў, але вось пакватэрную вентыляцыю з рэкуперацыяй і ўтылізацыяй цяпла шэрых сцёкаў пакіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера