Знайсці
22.03.2018 / 11:4319РусŁacБел

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі БНР адклалася на тыдзень

Мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР, якую маюць павесіць на доме на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была падпісаная Трэцяя Устаўная грамата, гатовая да мантажу. Устанавіць яе меркавалі напярэдадні 25 сакавіка, ды гарадскія ўлады не паспяваюць узгадніць. Але, як кажа старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, які звяртаўся ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць устаноўку дошкі, улады не супраць і толькі спрыяюць працэсу, піша Радыё Свабода.

«Мінгарвыканкам яшчэ не прыняў фармальнага рашэння: вусна ўсё ў норме, але з чыста тэхнічных прычынаў не было паседжання», — кажа Сітніца.

Паводле Сітніцы, адкрыццё дошкі анансавалі зарана — да выканання неабходных працэдураў і атрымання дазволу на імпрэзу. Адпаведныя пасяджэнні звычайна адбываюцца па чацвяргах, але раней іх не маглі арганізаваць, бо старшыня Мінгарвыканкама быў у ад’езьдзе. Пасяджэнне мае адбыцца 22-га або 23-га сакавіка — улады папрасілі перанесці адкрыццё дошкі на наступны тыдзень.

«Я не бачу ў гэтым вялікай праблемы, — кажа Сітніца. — Спачатку прымаецца рашэнне ўладаў, якія дазваляюць павесіць дошку, затым тыя, хто яе робяць, павінны паказаць яе гарадской мастацкай радзе, якая робіць заключэнне, што не мае пярэчанняў супраць эскізу і месца, і калі ўзгадняе, то гэтая дошка выконваецца ў матэрыяле, пішацца заяўка на час адкрыцця.

Так рабілася, калі ставілі мемарыяльны знак на месцы дамоў братоў Луцкевічаў, тады не ўзнікла ніякіх праблемаў, бо загадзя было ўзгодненае месца, эскіз, а пасля час адкрыцця.

Я атрымаў ліст ад гарадскіх уладаў, дзе напісана, зачытваю: «Са свайго боку паведамляем аб адсутнасці прынцыповых пярэчанняў правядзенню масавага мерапрыемства пры ўмове ажыццяўлення ўсіх працэдур».

Сітніца дадае, што «25-м святкаванне не заканчваецца», пасля 25 сакавіка будуць праходзіць розныя імпрэзы і выставы, прысвечаныя БНР. Ён перакананы, што дошку ўстановяць і адкрыюць на наступным тыдні, як толькі тое дазволяць улады, і падкрэслівае, што адкрыццё пераносіцца не на «няпэўны час», а менавіта на наступны тыдзень.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера