Знайсці
22.03.2018 / 11:4425РусŁacБел

Беларускія міратворцы правялі вучэнні ў Расіі: ваявалі з апазіцыяй і сепаратыстамі

На палігоне пад Ульянаўскам адбыліся сумесныя беларуска-расійскія вучэнні міратворчых сіл. 

Па легендзе вучэнняў, краіна Дамасія папрасіла дапамогі: яе ўрадавыя сілы ваююць з атрадамі «умеранай» (як пішуць на вайсковых сайтах) апазіцыі, актывізаваліся сепаратысты. 

Падчас вучэнняў міратворцы адпрацавалі высотнае дэсантаванне з вышыні трох кіламетраў, супрацьдзеянне беспілотнікам і атрадам «сепаратыстаў». Таксама яны вучыліся аказваць дапамогу мірнаму насельніцтву, якое зачапіла баявымі дзеяннямі.

Відэа Міністэрства абароны Беларусі

«Сумесная аперацыя выканана. Створаны ўмовы для далейшага мірнага суіснавання Дамасіі, канстытуцыйны лад і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы захаваныя. Дзейнасць экстрэмісцкіх арганізацый спынена», — піша пра вучэнні газета «Во славу родіны». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера