Знайсці
22.03.2018 / 10:1014РусŁacБел

Кніга пра ліцвінаў у гвардыі Напалеона атрымала прэмію Багушэвіча

У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, 21 сакавіка, беларускі ПЭН-цэнтр у 23 раз уручыў прэмію імя Багушэвіча.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Пераможцам сёлета стаў Уладзімір Лякін з кнігай «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». Лякіна на імпрэзе не было. Атрымала ўзнагароду рэдактар выдання Дзіяна Селях.

— Я вельмі радая, што нашу кнігу заўважылі, што яна прыйшлася даспадобы. Гэта не вельмі сціпла, але кніга насамрэч добрая, — сціпла пракаментавала Селях.

Больш гаварлівым быў выдавец кнігі, галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько.

— Адчуваю вялікае задавальненне, што гэтая кніга, якая стала яскравай з’явай у культурным жыцці нашай краіны, уганаравана гэтай прэміяй, — распавёў «Народнай Волі» Санько. — Продкі аўтара былі ў гвардыі Напалеона, змагаліся ў элітных фармаваннях. І ў фундатара кнігі Уладзіміра Бржэзскага, які з’яўляецца школьным сябрам аўтара, прадзеды змагаліся ў арміі Напалеона. Гэта тэма слаба даследавана ў нашай гісторыі.

Выдавец прыгадаў адну з гісторый, апісаных у кнізе.

— Адзін з нашчадкаў гвардзейца Вішнеўскага ў трыццатыя гады рэгістраваў свайго сына ў ЗАГСе. Ён пажадаў, каб сына запісалі Напалеонам. Зразумела, сельсаветчык сказаў, што не, гэта вораг. Тады было прапанавана запісаць сына Банапартам. «Што гэта за імя?», — спытаў сельсаветчык. «Мясцовае, тыпу Дэрмідонта». Іронія лёсу ў тым, што калгас насіў імя Кутузава. Гэта сведчыць пра тое, што памяць захоўвалася.

***

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930