Знайсці
22.03.2018 / 10:0822РусŁacБел

Ва Украіне масава ратуюць буслоў, якія не даляцелі да Беларусі

Па шляху з выраю з-за зацяжной зімы птушкі спыніліся ва Украіне, але і там замест вясны — снег і мароз.

facebook.com/iryna.telka

Сотні белых буслоў апынуліся ў палоне зімы па шляху з выраю. Птушкі прыляцелі ва Украіну, а там — мароз і снег, таму бедныя мігранты не могуць знайсці сабе пражытак. Не толькі валанцёры і простыя жыхары Заходняй Украіны, але і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, органы ўлады, МНС падключыліся да выратавання буслоў: іх хаваюць у хлявах, збіраюць для іх ежу, расчышчаюць палі ад снегу, сцелюць салому. Працу, у якую актыўна ўключыліся сотні украінцаў, каардынуюць праз сацсеткі.

Многія забіраюць буслоў у свае дамы і кормяць іх рыбай.

— Такой масавай праблемы ў Беларусі пакуль няма. Справа ў тым, што буслы да нас яшчэ не даляцелі. Ва Украіне спыніліся якраз птушкі, якія ляцяць у Беларусь і на поўнач Расіі. У шляху іх спыніла зіма, што зацягнулася. Мяркуючы па публікацыях, у бядзе апынуліся маладыя нявопытныя птушкі. Наогул, бусел — адносна ранні мігрант, і калі б было цяплей, буслы ўжо дасягнулі б Беларусі, — тлумачыць kp.by спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Максім Нямчынаў.

facebook.com/iryna.telka

Цікава, што некаторыя буслы з Беларусі і зусім перасталі ляцець на зіму.

— Кропкавыя выпадкі зімоўкі буслоў у нас ужо адбываюцца, і гэта не адзінкавыя выпадкі. Пры пэўных умовах пералётныя віды імкнуцца зімаваць на месцы. Напрыклад, у Мінску, у прамзоне, ужо некалькі гадоў зімуе белы бусел, сакрэтная мянушка якога — Бусел з Шабаноў. Яго прыкармілі каля сталовай, і ён стаў заставацца зімаваць. Побач ёсць незамярзальны вадаём, пастаянна бусла падкормліваюць, таму птушка адчувае сябе добра і не бачыць сэнсу ляцець, — расказвае арнітолаг.

Павел Міцкевіч, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930