Знайсці
22.03.2018 / 10:002РусŁacБел

Кірмаш «Адпачынак-2018»: найлепшыя прапановы турыстычнага сезону

Усё больш беларусаў, якія ведаюць толк у добрым адпачынку, «рыхтуюць калёсы зімой» — плануюць будучыя адпачынкі і вакацыі загадзя. Пік продажаў летніх тураў, і гэта шматгадовая практыка, прыйдзецца на разгар вясны — якраз у гэты час, з 4 па 7 красавіка, у Мінску пройдзе міжнародны вясенні кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2018», які арганізуюць Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Турыстычны сезон — 2018 абяцае быць цікавым. І не трэба слухаць скептыкаў! Нягледзячы на вельмі стрыманыя прагнозы экспертаў у пачатку мінулага года, 2017-ы аказаўся досыць стабільным з пункту гледжання попыту на падарожжы і адпачынак. Паводле дадзеных Белстата, у мінулым годзе толькі арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу, было 727,5 тысячы. Пры гэтым 19% выязджалі ў краіны СНД 35,5% — у краіны ЕС, 45,5% — у іншыя краіны свету. Часцей за ўсё нашы суайчыннікі наведвалі Турцыю, Егіпет, Украіну, Балгарыю, Расію, Польшчу, Іспанію, Грэцыю, Чарнагорыю, Чэхію, Літву і Італію. І хай далёка не ўсе падарожжы былі дарагімі і працяглымі. Радуе той факт, што наплыў беларусаў на бераг Чорнага мора — ва ўкраінскую Затоку, паводле ацэнак некаторых экспертаў, вырас у тры разы.

Што тычыцца падарожжаў і адпачынку ў самой Беларусі, то сітуацыя таксама не пагоршылася. Часцей за ўсё, вядома, нашу краіну з турыстычнымі мэтамі наведвалі грамадзяне Расіі, аднак дзякуючы ўвядзенню для грамадзян 80 дзяржаў 5-дзённага бязвізавага рэжыму пры перасячэнні мяжы праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і наяўнасці бязвізавых тэрыторый на заходніх рубяжах краіны цікавасць да візітаў у Беларусь прыкметна вырасла. Больш за тое, не так даўно падпісаны ўказ аб увядзенні бязвізавага ўезду на тэрмін да 10 дзён для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, Гродна і Гродзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст».

Колькасць дзейных санаторна-курортных устаноў у параўнанні з мінулым годам у нас крыху паменшылася, але і гэта не бяда: у гэтым годзе, як і ў годзе мінулым, у Беларусі плануецца аздаравіць каля 1,3 мільёна чалавек. Па папярэдніх прагнозах, летам здраўніцы будуць занятыя на 100%. Ім на дапамогу прыйдуць аграсядзібы: узаконеныя ў 2017-м новыя падыходы да развіцця селькага турызму знялі многія бар'еры, якія заміналі яго развіццю.

Колькасць гасцініц у краіне набліжаецца да 600, і сфера гасціннасці працягвае ўдасканальвацца. Стымулам да гэтага з'яўляецца правядзенне ў 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Няма сумневу, што мы ўжо ў найбліжэйшы час пачуем і аб чарговым зніжэнні цэн на размяшчэнне, і пра новыя паслугі, і аб новых аб'ектах. Падмогай у справе павелічэння турпатоку ў нашу краіну служыць і дзейнасць найбуйнейшага айчыннага авіяперавозчыка — кампаніі «Белавія». Яе прадстаўнікі не так даўно пацвердзілі намер і далей зніжаць кошт авіябілетаў. Акрамя таго, у 2018 годзе будзе адкрыта некалькі новых кірункаў, а парк паветраных судоў чакае абнаўленне.

Такім чынам, паўнавартасны старт турыстычнага сезону 2018-га года зусім хутка. Увесь спектр прапаноў да яго будзе прапанаваны на 21-м міжнародным вясновым кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2018». Тэматыка мерапрыемстваў, як і раней, шырокая і разнастайная: падарожжы і экскурсійныя праграмы, медыцынскі турызм і транспартныя паслугі, спартыўны інвентар і страхаванне ў турызме, паслугі санаторыяў, пансіянатаў, дамоў адпачынку, турыстычных клубаў, гасцінічны сэрвіс, розныя турыстычныя аксэсуары. У рамках кірмашу пройдуць шматлікія прэзентацыі, а таксама круглыя сталы і семінары па найбольш актуальных праблемах турыстычнай галіны. Ужо цяпер вядома, што ў форуме возьмуць удзел кампаніі з Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Егіпта, Кубы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Чэхіі — словам, кірмаш абяцае быць вельмі прадстаўнічым.

Кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2018» пройдзе з 4 па 7 красавіка 2018 года па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.

Кантакты арганізатараў:

Тэлефон/факс: (+ 375 17) 334-11-92;
E-mail: [email protected].

УП «Белэкспа»
УНП 100055235

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930