Знайсці
21.03.2018 / 16:3510РусŁacБел

Карпенка: У Беларусі будуць рыхтаваць больш айцішнікаў, але менш юрыстаў і эканамістаў

Набор на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці ў Беларусі у 2018 годзе плануецца скараціць прыкладна на 10%, а на IT-спецыяльнасці — павялічыць, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

«Мы адсочваем патрэбнасць рынку працы, працуем ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Зразумела, што лічбы на IT-спецыяльнасці ў пэўных навучальных установах будуць павялічаны — як на бюджэтную, так і на платную форму навучання», — адзначыў міністр.

Новыя лічбы прыёму стануць вядомыя да 1 красавіка. На сайтах навучальных устаноў можна будзе ўбачыць лічбы прыёму на ўсе спецыяльнасці — не толькі ў сферы IT.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера