Знайсці
21.03.2018 / 16:15149РусŁacБел

Студэнтаў Універсітэта культуры заклікалі ігнараваць Дзень Волі. Выкладчыца: Гэта мая грамадзянская пазіцыя

Валерыя Філіпенка, выкладчыца кафедры міжкультурнага абмену і куратарка адной з груп Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, правяла са сваімі студэнтамі куратарскую гадзіну.

Тэма нечаканая: «Ігнараванне Дня Волі (25 сакавіка), бо дадзенае мерапрыемства супярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла «Нашай Ніве» сама Валерыя Філіпенка, такім чынам яна выказала сваю грамадзянскую пазіцыю.

Валерыя Філіпенка

«Куратарскі час я магу праводзіць як заўгодна — і маю права агучваць сваю грамадзянскую пазіцыю, — тлумачыць Філіпенка. -

Я лічу, што Дзень Волі супрацьстаіць ідэалогіі, бо мы ідзем дэмакратычным шляхам. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, мне падабаецца. А тое, што адбывалася ў тыя часы, мне не вельмі падабаецца. Я ж маю права так лічыць, правільна?»

Адзначым, што іншыя куратары ўніверсітэцкіх груп прысвяцілі свае гадзіны тэме Хатыні.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера